Даручэнні дадзены. Што зроблена?

 

Чарговая штотыднёвая апаратная нарада, якую правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў, пачалася з аналізу даручэнняў, дадзеных на папярэдняй нарадзе. У прыватнасці, гэта завяршэнне работ па навядзенні парадку ў сельскіх населеных пунктах і распрацоўка праграмы добраўпарадкавання на 2017 год, якая павінна ўтрымліваць канкрэтныя віды работ, тэрміны іх выканання і крыніцы фінансавання; актыізацыя работы аглядавых камісій; узмацненне прафілактычнай работы па папярэджанні пажараў і інш.
Абмеркаваны пытанні аказання экспарту паслуг, пазабюджэтнай дзейнасці бюджэтных арганізацый, якасці гандлёвага абслугоўвання сельскага насельніцтва і шэраг іншых.
На пастаянным кантролі раён­най выканаўчай улады знаходзяцца пытанні работы са зваротамі грамадзян, стану спраў на рынку працы, выплаты заработнай платы. Іх аналіз з выпрацоўкай канкрэтных’ мер праводзіцца рэгулярна.
Рацыянальнае выкарыстанне энергарэсурсаў і своечасовыя разлікі за іх, выкананне прагнозных паказчыкаў – гэтыя пытанні таксама стаялі на парадку дня апаратнай нарады. Кіраўніку раёна даложана аб стане крымінагеннай і пажарнай абстаноўкі на мінулым тыдні.
Па выніках нарады падрыхтаваны пратакол даручэнняў, выкананне якіх узята на кантроль.

Добавить комментарий