Кадравыя рашэнні

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 27 студзеня разгледзеў кадравыя пытанні.

Кадравыя рашэнні

 

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 27 студзеня разгледзеў кадравыя пытанні.
Кіраўнік дзяржавы назначыў Малашку Валерыя Анатольевіча міністрам аховы здароўя. Прэзідэнт Беларусі нагадаў, што зусім нядаўна Валерый Малашка быў назначаны міністрам працы і сацыяльнай абароны. «Калі мы закранулі пытанне аб назначэнні міністра аховы здароўя і мне прапанавалі дзясятка паўтара кандыдатур, самы высокі рэйтынг пры праверцы быў у вас. Усе давалі характарыстыкі, перш за ўсё ставячы вас на першае месца”, — адзначыў Прэзідэнт. «Мне давялося выбіраць: згадзіцца з тым, што было, або прызнаць, што Малашка больш патрэбны ў якасці міністра аховы здароўя. Таму я прашу прабачэння, што так атрымалася, але грамадства лічыць, што Малашка павінен быць міністрам аховы здароўя. І я з гэтым грамадствам згодны”.
Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне Кунцэвіча Андрэя Міхайлавіча, які дагэтуль працаваў начальнікам галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама, намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *