Вызначыць напрамкі росту і пачаць адлік

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў правёў чарговае пасяджэнне райвыканкама.

 

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў правёў чарговае пасяджэнне райвыканкама. У рабоце пасяджэння бралі ўдзел старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы и харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Сямёнаў і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання па Крычаўскай выбарчай акрузе № 83 Таццяна Марачкава.
Разгледжаны пытанні «Аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Крычаўскага раёна за 2016 год” і «Аб выніках выканання бюджэту Крычаўскага раёна за 2016 год”.
Адзначана, што па выніках работы ў мінулым годзе ёсць станоўчая дынаміка, аднак не ўсе даведзеныя аблвыканкамам заданні суб’ектамі гаспадарання выкананы. Пагэтаму прадпрыемствам і арганізацыям народнагас­падарчага комплексу раёна неабходна вызначыць кропкі росту і ад іх пачаць адлік.
Прааналізаваўшы выкананне прагнозных паказчыкаў за мінулы год, работа шэрагу суб’ектаў гаспадарання прызнана нездавальняючай або недастатковай. Распрацоўка канкрэтных мерапрыемстваў па выкананні даведзеных на 2017 год заданняў ускладзена пад персанальную адказнасць на кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый.
Праектам рашэння райвыканкама зацверджаны рэгіянальны план развіцця раёна на 2017 год.
Бюджэт раёна ў мінулым годзе захаваў сваю сацыяльную накіраванасць. У першачарговым парадку бюджэтныя сродкі ў неабходных аб’ёмах накіроўваліся  на сацыяльна значныя артыкулы расходаў – 79,2% ад аб’ёму ўсіх расходаў.
На пасяджэнні райвыканкама разгледжана пытанне «Аб ходзе выканання патрабаванняў Дырэктывы № 2 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва”, аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у 2016 годзе ў Крычаўскім раёне”.
Па выніках мінулага года  адзначана зніжэнне зваротаў грама­дзян: летась у райвыканкам пас­тупіла 417 зваротаў, што на 117 менш узроўню папярэдняга года.
Аналіз паступіўшых у райвыканкам зваротаў сведчыць, што найбольшая іх колькасць тычылася камунальна-бытавых пытанняў і пытанняў добраўпарадкавання.
З мэтай узмацнення запыту з пасадавых асоб за захоўванне патрабаванняў Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” аддзелам па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама распрацаваны графік правядзення праверачных мерапрыемстваў у структурных падраздзяленнях райвыканкама, арганізацыях камунальнай уласнасці, сельскіх выканаўчых камітэтах на 2017 год.
На разгляд членаў райвыканкама было ўнесена больш за 30 пытанняў. Сярод іх – аб прызначэнні сямейнага капіталу, выдачы пасведчання шматдзетнай сям’і, прадастаўлення маладой сям’і фінансавай падтрымкі дзяржавы, газіфікацыі эксплуатуемага жыллёвага фонду грамадзян, аб выключэнні індывідуальных прадпрымальнікаў з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, адабранні і прадастаўленні зямельных участкаў і інш.

Добавить комментарий