Пытанні бяспекі

На працягу мінулага года пытанні бяспекі жыццядзейнасці людзей знаходзіліся на пастаянным кантролі раённай выканаўчай улады. І чарговая апаратная нарада, якую правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў, пачалася з іх абмеркавання.

 

На працягу мінулага года пытанні бяспекі жыццядзейнасці людзей знаходзіліся на пастаянным кантролі раённай выканаўчай улады. І чарговая апаратная нарада, якую правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў, пачалася з іх абмеркавання.

Кіраўніку раёна было даложана аб стане пажарнай бяспекі і крымінагеннай абстаноўкі за мінулы тыдзень і ў святочныя дні, прааналізаваны выпадкі са смяротным зыходам, што адбыліся напачатку сёлетняга года, — у дарожна-транспартным здарэнні загінулі два чалавекі, смяротныя траўмы атрымалі два чалавекі пры самавольнай нарыхтоўцы дроў. Старшыня райвыканкама даручыў разабрацца з прычынамі адбыўшыхся здарэнняў і прыняць меры па іх недапушчэнні ў далейшым. Пры гэтым асаблівая ўвага павінна быць удзелена прафілактычнай работце, якую трэба праводзіць на сістэмнай аснове. У адваротным выпадку станоўчыя рэзультаты не будуць дасягнуты.
У мінулым годзе, дзякуючы мэтанакіраванай рабоце і аператыўна прымаемым мерам, сітуацыя на рынку працы была кантралюемай і стабільнай. І ў 2017-м гэта пытанне, як і работа са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, будзе знаходзіцца на пастаянным кантролі.
У райвыканкаме праведзена абарона прадпрыемствамі, арганізацыямі і ўстановамі даве­дзеных заданняў па выкананні прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, на аснове якіх і будзе будавацца работа ў сёлетнім годзе.
На апаратнай нарадзе разгледжаны пытанні стану спраў на спажывецкім рынку, работы камунальных, дарожных служб і шэраг іншых. Па выніках нарады падрыхтаваны пратакол даручэнняў.

Добавить комментарий