З чыстага ліста

 

На гэтым тыдні ў райвыканкаме пачалася абарона прадпрыемствамі, арганізацыямі, установамі, аддзеламі і службамі райвыканкама даведзеных на 2017 год прагноз­ных паказчыкаў і заданняў. Задачы напружаныя, такой павінна быць і работа з першых дзён. А распачынаючы новы год з чыстага ліста, варта ўлічыць мінулагоднія недапрацоўкі і памылкі.
Аб гэтым ішла гаворка на чарговай штотыднёвай апаратнай нарадзе, якую правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў. Было падкрэслена, што кантроль за выкананнем даведзеных заданняў будзе жорсткі – гэта дыктуюць рэаліі сённяшняга часу і пастаўленыя Главой дзяржавы і ўрадам задачы, галоўная з якіх – паляпшэнне дабрабыту людзей.
Мэтанакіраваная работа па ўсіх напрамках павінна стаць своеасаблівым дэвізам кіраўніцкага корпусу раёна. У гэтым – залог поспеху.
На апаратнай нарадзе кіраўніку раёна далажылі аб стане пажарнай і крымінагеннай абстаноўкі на мінулым тыдні, рабоце са зваротамі грамадзян. Дарэчы, у святочныя дні права­ахоўнікі і пажарная служба працавалі ва ўзмоцненым рэжыме, было арганізавана дзяжурства ў раённым выканаўчым камітэце. 
Аб выніках пастаяннага кантролю за станам спраў на рынку працы сведчаць наступныя паказчыкі: на канец мінулага года ўзровень беспрацоўя склаў 1,2, каэфіцыент напружанасці на рынку працы – 1,2.
На апаратнай нарадзе былі разгледжаны пытанні, якія патрабуюць першачарговай увагі, вызначаны канкрэтныя задачы на гэты тыдзень.

Добавить комментарий