Прыняты за аснову

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў правёў чарговае пасяджэнне райвыканкама.

 

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў правёў чарговае пасяджэнне райвыканкама.
Абмеркаваны ключавыя напрамкі, якія бу­дуць каардынаваць і вызначаць дзейнасць рэгіёна ў наступным годзе, — «Аб праекце прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Крычаўскага раёна на 2017 год” і «Аб праекце раённага бюджэту на 2017 год”.
Вызначаны асноўныя напрамкі развіцця прамысловага патэнцыялу раёна ў будучым годзе, сельскай гаспадаркі, будаўнічых, транспартных арганізацый і г.д. Ключавыя паказчыкі – экспарт тавараў і паслуг, колькасць працаўладкаваных грамадзян на зноў створаныя працоўныя месцы за кошт стварэння новых прадпрыемстваў і вытворчасцей, прыцягненне прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове.
Як падкрэсліў глава раёна Васіль Сысоеў, самая пільная ўвага будзе ўдзелена рабоце суб’ектаў гаспадарання ў першым квартале 2017 года (у абавязковым парадку будзе праведзена абарона прадпрыемствамі і арганізацыямі даведзеных прагнозных паказчыкаў) пры падэкадным і штомесячным кантролі.
Бюджэт раёна ў наступным годзе захавае сваю сацыяльную накіраванасць, а выкананне яго даходнай часткі цалкам залежыць ад работы народнагаспадарчага комплексу Крычаўшчыны.
Члены райвыканкама прынялі за аснову праекты сацыяльна-эканамічнага развіцця і бюджэту раёна на наступны год з далейшым іх зацвярджэннем на сесіі раённага Савета дэпутатаў.
На пасяджэнні райвыканама было разгледжана больш за 20 пытанняў. Сярод іх – аб прадастаўленні жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання, перадачы функцый заказчыка,  уцягненні ў гаспадарчы абарот невыкарыстуемай маёмасці, змяненні мэтавага прызначэння зямельнага ўчастка, скасаванні арэндных адносін і шэраг іншых.

Добавить комментарий