Апошнюю ў сёлетнім годзе

Апошнюю  ў сёлетнім годзе планёрку правёў старшыня рённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў.

 

Апошнюю  ў сёлетнім годзе планёрку правёў старшыня рённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў. планёрку правёў старшыня рённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў. Разгледжаныя пытанні тычыліся паўся­дзённых спраў – завяршэнне навядзення парадку ў горадзе і сельскіх населеных пунктаў (з улікам умоў надвор’я), забеспячэнне бяспекі ў час правядзення навагодніх і калядных святаў, пажарнай бяспекі ў дамах адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян… У гэты перадсвяточны перыяд і на святы супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, грамадскія фарміраванні праваахоўнай накіраванасці і іншыя суб’екты будуць працаваць ва ўзмоцненым рэжыме. Задача нумар адзін – бяспека людзей, а ў першую чаргу – школьнікаў, якія цяпер знаходзяцца на зімовых канікулах.
Работа са зваротамі грамадзян знаходзіцца на асаблівым кантролі раённай выканаўчай улады. Фактам фармальных адносінаў з боку кіраўнікоў суб’ектаў гаспадарання і адказных асоб прадпрыемстваў і арганізацый даецца прынцыповая ацэнка – выносяцца прадпісанні, дысцыплінарныя спагнанні. Сітуацыя, як сведчыць папярэдняя статыстыка аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама, мяняецца ў лепшы бок: сёлета ­колькасць зваротаў у раённы выканаўчы камітэт, у параўнанні з мінулым годам, памяншаецца.
На працягу года вялася актыўная работа па навядзенні парадку на зямлі. Землеўпарадкавальнай службе райвыканкама дадзена даручэнне распрацаваць план на 2017 год па ўцягненні ў сельскагаспадарчы абарот невыкарыстуемых зямельных участкаў. Значная роля ў гэтым адводзіцца сельскім выканаўчым камітэтам.
На апаратнай нарадзе разгледжаны пытанні перспектыў будаўніцтва ў наступным годзе жылля, аб’ектаў сацыяльнай сферы, выканання прагнозных паказчыкаў сёлетняга года сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі раёна, стану спраў на рынку працы, крымінагеннай абстаноўкі і іншыя. Шэраг пытанняў будзе разгледжаны ў рабочым парадку.

Добавить комментарий