Даведзены шэраг пытанняў

 

на чарговай штотыднёвай апаратнай нарадзе, якую правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў.
Перш-наперш, навядзенне належнага парадку ў горадзе і сельскіх населеных пунктах – своечасовая ачыстка вуліц, тратуараў, аўтобусных прыпынкаў ад снегу і іх падсыпка супрацьгалалёднай сумессю. І ў гэтай справе дапамогу могуць аказаць і гараджане, і вяскоўцы.
На замацаваных за прадпрыемствамі і арганізацыямі тэрыторыях таксама павінен быць наведзены парадак. Адзіны санітарны дзень – пятніца – у раёне не адмяняўся.
Акрамя таго, на гэтым тыдні сельскія выканаўчыя камітэты павінны прадаставіць на зацвярджэнне праграму добраўпарадкавання сельскіх населеных пунктаў на 2017 год. Якімі справамі займацца ў наступным годзе па навя­дзенні санітарнага парадку, спланаваць затраты і крыніцы іх фінансавання, аб гэтым трэба ведаць ужо сёння. 
Зноў узняты пытанні бяспекі. У Беларусі з пачатку зімы ўжо патанулі на рэках і вадаёмах 9 чалавек. І ў нашым раёне адбылося такое здарэнне. Каб не павялічваць  гэту сумную статыстыку і захаваць жыцці людзей, работнікам раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, выратавальнай станцыі і іншым службам даручана неадкладна правесці растлумачальную работу сярод аматараў-рыбаловаў.
На асаблівым кантролі раённага выканаўчага камітэта знаходзіцца пытанне дастаўкі школьнікаў да навучальных устаноў, якое таксама было абмеркавана на апаратнай нарадзе.
Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама далажыў аб арганізацыі навагодніх і калядных святаў для школьнікаў і выхаванцаў дзіцячых дашкольных устаноў. Асобна разгледжана пытанне забеспячэння бяспекі навучэнцаў у час зімовых канікулаў, аб адказнасці, у першую чаргу, бацькоў за арганізацыю вольнага ад вучобы часу іх дзяцей.
Задачы пастаўлены і перад сельгас­вытворцамі раёна. Плануецца, што ў бліжэйшы час будзе праведзены Адзіны дзень жывёлавода, на якім абмяркуецца становішча спраў у гэтай галіне, акрэслены задачы на наступны год.
На апаратнай нарадзе разгледжаны пытанні работы са зваротамі грама­дзян, становішча спраў на рынку працы, будаўніцтва, арганізацыі перадсвяточнага гандлю і іншыя. Кіраўніку раёна даложана аб стане крымінагеннай і пажарнай абстаноўкі.
Па выніках нарады падрыхтаваны пратакол даручэнняў.

Добавить комментарий