Заключныя акорды сельскагаспадарчага года

Заключныя акорды сельскагаспадарчага годаНа базе аграгарадка Бель – цэнтры, дзе людзям зручна жыць і працаваць, — прайшло святкаванне Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу. На правядзенне такіх мерапрыемстваў у аграгарадках нацэльвае і Глава дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.На базе аграгарадка Бель – цэнтры, дзе людзям зручна жыць і працаваць, — прайшло святкаванне Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу. На правядзенне такіх мерапрыемстваў у аграгарадках нацэльвае і Глава дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

Ва ўрачыстасці бралі ўдзел старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў, начальнік упраўлення арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Аляксандр Сіваеў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Леўшуноў, намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Анатоль Кранцэвіч, прадстаўнікі шэфскіх арганізацый і іншыя. А цэнтрам свята сталі перадавікі сельскагаспадарчай і перапрацоўчай прамысловасці, ветэраны, маладое папаўненне – тыя, хто дабіўся перамог, хто заслужыў узнагарод, хто ў бліжэйшым будучым працягне справу хлебаробаў, жывёлаводаў, хто ў душы сваёй даў клятву на вернасць роднай зямлі.

Па традыцыі распачалася ўрачыстасць з уручэння каравая новага ўраджаю-2013 старшыні райвыканкама Васілю Сысоеву. Гэта падарунак ад тых, хто яго вырасціў, часцінка чыёй самаадданай працы ўкладзена ў агульную справу па стварэнні харчовай бяспекі краіны.

Выступаючы перад удзельнікамі свята, глава раёна Васіль Сысоеў адзначыў, што свята працаўнікоў сельскай гаспадаркі і харчавання – гэта магчымасць аддаць даніну павагі тым, хто дасягнуў высокіх рэзультатаў, усхваліць рукі, што пахнуць хлебам, таму што, сапраўды, хлеб – усяму галава. Гэта завяршэнне сельскагаспадарчага года, падвядзенне вынікаў, вызначэнне задач на будучае, уручэнне ўзнагарод лепшым.

Старшыня райвыканкама Васіль Сысоеў спыніўся на задачах, якія стаяць перад сельгасвытворцамі ў жывёлагадоўлі, асабліва з увядзеннем у строй сучасных малочнатаварных комплексаў, у раслінаводстве. За шматгадовую добрасумленную працу і ў сувязі з прафесійным святам лепшым працаўнікам сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці глава раёна ўручыў Ганаровыя граматы, прывітальныя адрасы раённага выканаўчага камітэта і падарункі ў грашовым выражэнні. Ганаровымі граматамі ўзнагароджаны в.а.дырэктара ААТ «Крычаўрайаграпрамтэхзаб” Мікалай Кучмін, старшыня СВК «Калгас імя Суворава” Міхаіл Малашанка, старшыня СП «Маляцічы” СВК «Бель” Аляксандр Радоўскі. Прывітальныя адрасы ўручаны галоўнаму ветэрынарнаму ўрачу КСУП «Добрасць” Аляксею Кебікаву, заквасчыку хлебазавода Валянціне Мураўёвай. Шэрагу працаўнікоў сельскагаспадарчых арганізацый уручаны падарункі ў грашовым выражэнні – галоўнаму заатэхніку СП «Маляцічы” СВК «Бель” Людміле Антоненка, трактарысту-машыністу СВК «Бель” Аляксандру Астаньковічу, намесніку галоўнага ветурача раёна, загадчыцы ветлабароторыі, ветурачу-радыёлагу райветстанцыі Кацярыне Андрэевай, кладаўшчыку Чырванабудскага вінзавода Антаніне Асмалоўскай, аператару машыннага даення СВК «Бель” Валянціне Буравай, вадзіцелю СВК «Бель” Віктару Бушкову, аператару машыннага даення СВК «Калгас імя Суворава” Наталлі Бугаенка, трактарысту-машыністу СП «Маляцічы” СВК «Бель” Васілю Веліканаву, трактарыстц-машыністу СВК «Звязда-агра” Артуру Дарый, бухгалтару хлебазавода Вользе Івіцкай, вадзіцелю КСУП «Добрасць” Мікалаю Лаўрыненку, галоўнаму аграному СП «Маляцічы” СВК «Бель” Таццяне Маркевіч, аператару машыннага даення ААТ «Крычаўрайаграпрамтэхзаб” Святлане Мхневіч, тэхніку-асеменатару ААТ «Крычаўрайаграпрамтэхзаб” Барысу Пруднікаву, аграному СВК «Бель” Анастассі Сцефаненка.

Павіншаваў са святам працаўнікоў сельскай гаспадаркі начальнік упраўлення арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкама Аляксандр Сіваеў і перадаў пажаданні старшыні абласнога выканаўчага камітэта Пятра Рудніка: Крычаўскаму раёну заняць дастойнае месца ў рэспубліцы – у першай пяцідзясятцы. Лепшым прадстаўнікам сельскагаспадарчай вытворчасці ён уручыў узнагароды: інспектару аддзела кадраў СВК «Звязда-агра” Ларысе Мяцеліца – Ганаровую грамату камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёскага аблвыканкама, машыністу-трактарысту СВК «Бель” Міхаілу Казлову – грашовую прэмію аблвыканкама, аператару машыннага даення СВК «Бель” Святлане Бядовік – Ганаровую грамату Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Удзячныя пісьмы раённага савета дэпутатаў уручыў старшыня райсавета Сяргей Леўшуноў галоўнаму аграному па ахове раслін раённай дзяржаўнай інспекцыі па насенневодству, каранціну і ахове раслін Святлане Барычэўскай, начальніку інспекцыі – галоўнаму дзяржаўнаму інжынеру – інспектару Дзяржтэхнагляду раёна Сяргею Кузняцову, трактарысту-машыністу СВК «Звязда-агра” Генадзю Трыфанкову, трактарысту-машыністу КСУП «Добрасць” Аляксандру Курцікаву, бухгатару СВК «Калгас імя Суворава” Надзеі Лукша.

Павіншаваў са святам, расказаў пра вынікі сельскагаспадарчага года і задачы, якія прадстаіць вырашыць у бліжэйшай перспектыве, намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Анатоль Кранцэвіч. Шмат узнагарод ён уручыў сельскім працаўнікам ад імя райсельгасхарчу. Уручаны ўзнагароды ад прафсаза аграпрамысловага комплексу. Ушанавалі ветэранаў сельскагаспадарчай вытворчасці, пераможцаў сярод маладзёжных экіпажаў камбанераў, лепшыя сельскія падворкі. Са словамі наказу на працоўную дарогу і пажаданнямі старання, імкнення, цярплівасці, каб стаць вялікім Чалавекам, да маладых спецыялістаў звярнуўся старшыня СВК «Калгас імя Суворава” Міхаіл Малашанка. У сваю чаргу, Анастасся Канарэйка, якая сёлета прыйшла працаваць бухгалтарам у СВК «Бель”, паабяцала, што моладзь будзе клапаціцца пра тое, каб дзень заўтрашні быў лепў за дзень учарашні.

І сапраўды, Крычаўшчына для старэйшага і маладога пакаленняў – родны дом. «Родная хата, няхай не багата. Родная хата – такая, як ёсць”… І ў нашых сілах зрабіць яе лепшай, прагажэйшай і багацейшай.

Таццяна Іўкіна.

Добавить комментарий