Што зроблена?

А што яшчэ трэба зрабіць, каб забяспечыць бяспеку людзей? Аб гэтым далажылі кіраўніку раённай выканаўчай улады Васілю Сысоеву на чарговай штотыднёвай апаратнай нарадзе.

 

А што яшчэ трэба зрабіць, каб забяспечыць бяспеку людзей? Аб гэтым далажылі кіраўніку раённай выканаўчай улады Васілю Сысоеву на чарговай штотыднёвай апаратнай нарадзе.

Так, на мінулым тыдні адпаведнымі службамі акцэнт быў зроблены на прафілактычнай рабоце па папярэджанні пажараў. Працягваліся абследаванні кватэр і домаўладанняў, праверка работы аглядавых камісій і г.д. Як падкрэсліў старшыня райвыканкама, за бяспеку пражывання людзей на тэрыторыі сельскіх Саветаў адказваюць старшыні сельвыканкамаў. Галоўнае – мэтанакіраваная прафілактычная работа, і дробязей у гэтай справе не павінна быць.
Асаблівая ўвага звернута на тое, што павінна быць наладжана цеснае ўзаема­дзеянне старшыняў сельскіх Саветаў са старастамі вёсак. Яны абавязаны ведаць, якія пытанні хвалююць людзей, і ­прымаць дзейсныя меры па іх вырашэнні.
На пастаянным кантролі райвыканкама знаходзяцца пытанні работы са зваротамі грамадзян, стану спраў на рынку працы. Працягвае сваю работу раённая камісія па працаўладкаванні, якую ўзначальвае старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў. Беспрацоўным прапаноўваюцца не толькі вакансіі, што маюцца на момант правядзення пасяджэння камісіі, а і перанавучанне па прафесіях, якія найбольш запатрабаваныя ў раёне.
Не здымаюцца з парадку дня пытанні навядзення санітарнага парадку ў горадзе і сельскіх населеных пунктах. Камунальная, дарожныя службы, прадпрыемствы і арганізацыі, за якімі замацаваны тэрыторыі, павінны выкарыстаць гэты восеньскі час, тым больш, што і надвор’е спрыяе – ападкаў у выглядзе снегу і дажду не назіраецца.
На апаратнай нарадзе разгледжаны пытанні выканання прагнозных паказчыкаў, вынікі збору падаткаў на нерухомасць, зямлю і за арэнду па сельскіх Саветах, эканоміі бюджэтных сродкаў аддзеламі, установамі і арганізацыямі, якія атрымліваюць субсідыі з раённага бюджэту, і шэраг іншых. Па выніках нарады падрыхтаваны пратакол даручэнняў, выкананне якога знаходзіцца на кантролі.

Добавить комментарий