Актуальна для ўсёй краіны

Падчас рабочых паездак у Віцебскую і Магілёўскую вобласці Прэзідэнт паставіў задачы, актуальныя для ўсёй краіны.
У суботу кіраўнік дзяржавы правёў нараду аб перспектывах развіцця малых населеных пунктаў Аршанскага і Шклоўскага раёнаў, прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця Лядовай арэны ў Шклове. У ходзе рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць Прэзідэнт азнаёміўся з выкананнем яго даручэнняў аб добраўпарадкаванні і архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі мікрараёнаў і асноўных транспартных магістраляў Магілёва, перс­пектывамі развіцця абласнога цэнтра, а таксама з работай аднаго з самых значных прадпрыемстваў горада – ААТ «Магілёўхімвалакно”.
Задачы, пастаўленыя Прэзідэнтам падчас гэтых паездак, датычыліся розных сфер нашага жыцця, і не асобных рэгіёнаў, а краіны ў цэлым. Іх вырашэнне адпавядае рэаліям і пат­рабаванням цяперашняга часу. 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *