Актывізаваць работу ў дзясяткі разоў

Такую задачу паставіў на чарговай штотыднёвай апаратнай нарадзе старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў. 

 

Такую задачу паставіў на чарговай штотыднёвай апаратнай нарадзе старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў. Глава раёна падкрэсліў, што Дырэктыва №1 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны” будзе разгле­джана на чарговым пасяджэнні райвыканкама, дзе за сваю дзейнасць па выкананні патрабаванняў Дырэктывы №1 атрымаюць прынцыповую ацэнку ўсе службы і суб’екты гаспадарання.  У тым ліку і па пытанні суп­рацьпажарнай бяспекі, за якую, у першую чаргу, нясуць адказнасць супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Справа ў тым, што ў параўнанні з мінулым годам у раёне адбыўся рост пажараў і гібелі людзей на іх: 16 пажараў і ніводнага загінуўшага ў 2015 годзе і 19 пажараў і 2 загінуўшых за прайшоўшы перыяд сёлетняга года.
Начальнік РАНС далажыў аб стане супрацьпажарнай абстаноўкі і праводзімай у раёне прафілактычнай рабоце па папярэджанні пажараў, у якой задзейнічана вялікая колькасць структурных падраздзяленняў і грамадскіх фарміраванняў. Эфектыўнасць іх дзейнасці, як ужо гаварылася, будзе ацэнена на пасяджэнні райвыканкама. Але, як падкрэсліў старшыня райвыканкама Васіль Сысоеў, факт відавочны: прафілактычная работа знаходзіцца не на належным узроўні. Даручана актывізаваць яе ў дзясяткі разоў, у тым ліку і па зносу пустуючых дамоў, а таксама распрацаваць комплекс дадатковых мерапрыемстваў, накіраваных на стабілізацыю супрацьпажарнай абстаноўкі ў раёне. Аб выніках работы, у адпаведнасці з пратаколам даручэнняў, адпаведныя службы павінны інфармаваць кіраўніка раённай выканаўчай улады штотыднёва.
Пазабюджэтная дзейнасць бюджэтных арганізацый. Гэта пытанне знахо­дзіцца на пастаянным кантролі старшыні райвыканкама. І на гэтай апаратнай нарадзе былі падрабязна прааналізаваны вынікі работы, пастаўлены канкрэтныя задачы, асноўная з якіх – павелічэнне бюджэтнымі арганізацыямі ўласных даходаў, у тым ліку за кошт укаранення дадатковых платных паслуг.
На апаратнай нарадзе разгледжаны пытанні работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, стану спраў на рынку працы, дзейнасці сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і іншыя. Па выніках нарады пад­рыхтаваны пратакол даручэнняў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *