Лукашэнка: «выбары пераканаўча даказалі, што ў грамадстве няма расколу і прычын для змены курсу»

Лукашэнка: «выбары пераканаўча даказалі, 
што ў грамадстве няма расколу і прычын для змены курсу»

Цяперашнія выбары пераканаўча даказалі, што ў грамадстве няма расколу і прычын для змены курсу дзяржавы. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 7 кастрычніка на сустрэчы з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і членамі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу пятага і шостага скліканняў.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: выбары пацвердзілі той факт, што ўзрастае роля парламента ў выпрацоўцы важнейшых напрамкаў развіцця дзяржавы, пашыраецца яго палітычная база. Прэзідэнт лічыць, што аб гэтым сведчыць удзел у выбарчай кампаніі палітычных партый і грамадскіх арганізацый рознага спектра поглядаў, а таксама заваяванне іх прадстаўнікамі ў сумленнай барацьбе дэпутацкіх мандатаў.
«Ведаеце, кажуць, апазіцыя прыйшла, лічаць — трое, чацвёра і гэтак далей. Падкрэсліваю: гэта не мае разлікі. Любы дэпутат, прыйшоўшы ў парламент, мае свой пункт гледжання, тым больш, што яго будуць падпіраць выбаршчыкі, якія ­жывуць пэўнымі праблемамі і якія чакаюць вырашэння гэтых праблем, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — І дзяліць парламент — гэта не маё. Для мяне гэта адзіны парламент, і кожны дэпутат, як прадугле­джана законам, мае аднолькавыя паўнамоцтвы».
БелТА.

Добавить комментарий