Работа прызнана нездавальняючай

 

Пад кіраўніцтвам старшыні раённага выканаўчага камітэта Васіля Сысоева прайшло чарговае пасяджэнне райвыканкама. У яго рабоце бралі ўдзел намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Дзмітрый Харытончык,  намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення прамысловасці будматэрыялаў Мінбудархітэктуры Ігар Бука, прадстаўнікі абласных служб і ведамстваў.
Разгледжана пытанне «Аб вынікках выканання паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Крычаўскага раёна за студзень-ліпень 2016 года і задачах па выкананні прагнозных паказчыкаў за студзень-верасень 2016 года і 2016 год”. Падрабязна прааналізавана работа прадпрыемстваў прамысловасці, сельскай гаспадаркі, будаўніцтва і інш.
У праекце рашэння адзначана, што (на падставе статыстычнай інфармацыі, якая маецца) некаторыя паказчыкі ў цэлым па раёну не выконваюцца, а гэта, у сваю чаргу, вядзе да недапаступлення плацяжоў у бюджэт раёна.
Заслуханы справаздачы шэрагу кіраўнікоў суб’ектаў гаспадарання. За невыкананне асобных паказчыкаў работа ААТ «Крычаўцэментнашыфер”, ААТ «Крычаўскі завод жалезабетонных вырабаў”, ААТ «Крычаўгрузаўта”, УКВП «Водаканал”, УКВП «Камунальнік” прызнана нездавальняючай.
Праектам рашэння зацверджаны заданні прадпрыемствам і арганізацыям, мерапрыемствы па выкананні паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна.
На пасяджэнні райвыканкама разгледжаны пытанні «Аб падрыхтоўцы ферм і пастаноўцы жывёлы на зімова-стойлавы перыяд 2016/2017 гг.”, «Аб захоўванні заканадаўства аб ахове і выкарыс­танні зямель у Крычаўскім раёне”, «Аб зацвярджэнні нарматываў цеплавой энергіі”, прызначэнні сямейнага капіталу, прадастаўленні жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання і інш.

На гэтым тыдні ва УКВП «Камунальнік” прайшло выязное пасяджэнне райвыканкама, на якім была дэталёва разгледжана работа гэтага камунальнага прадпрыемства за 7 месяцаў сёлетняга года, у тым ліку і работа са зваротамі грамадзян.
Для спецыялістаў служб прадпрыемства, справаздачы якіх былі заслуханы на пасяджэнні, гэта была своеасаблівая атэстацыя.
Работа адказных служб УКВП «Камунальнік” па зніжэнні расходаў прадпрыемства і страт у цеплавых сетках у даведзеных параметрах, дэбіторскай запазычанасці насельніцтва і юрыдычных асоб за аказанне жыллёва-камунальных паслуг прызнана недастатковай.
Адзначана адсутнасць мэтанакіраванай, эфектыўнай работы  і адказнасці служб прадпрыемства па выкананні паказчыкаў бізнес-плана ў частцы атрымання ўласных даходаў і аказання дадатковых платных паслуг, а таксама выкананне нізкімі тэмпамі работ па капітальным і бягучым рамонтах жыллёвага фонду, цеплавой гаспадаркі, аптымізацыі схем цеплазабеспячэння і асваенне вы­дзеленых на гэтыя мэты бюджэтных сродкаў.
Ход выканання рашэння будзе разгледжаны па выніках работы прадпрыемства за 9 месяцаў.

Добавить комментарий