Магілёўшчына абрала сваіх прадстаўнікоў у Савет Рэспублікі

На гэтым тыдні ў Палацы культуры вобласці прайшло пасяджэнне дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню Магілёўскай вобласці па выбарах членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.

 

На гэтым тыдні ў Палацы культуры вобласці прайшло пасяджэнне дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню Магілёўскай вобласці па выбарах членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.
У рабоце пасяджэння бралі ўдзел старшыня абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Даманеўскі, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Анатоль Ісачанка.
У галасаванні прынялі ўдзел 449 дэпутатаў мясцовых Саветаў базавага ўзроўню. Яны падтрымалі вылучаныя ў члены Савета Рэс­публікі кандыдатуры. У сенатары абраны:
дырэктар тэлерадыёкампаніі «Магілёў” Ірына Акуловіч,
дырэктар Магілёўскага філіяла Беларускай Дзяржаўнай акадэміі музыкі Мікалай Алданаў,
дырэктар ААТ «Новая Друць” Анатоль Драздоў, 
генеральны дырэктар Магілёўскага завода ліфтавага машынабудавання Барыс Кавалеўскі,
генеральны дырэктар «Магілёўэнерга” Канстанцін Пуціла,
галоўны ўрач Глускай цэнтральнай раённай бальніцы Ірына Пятрова,
рэктар Магілёўскага дзяржаўнага абласнога інстытута развіцця адукацыі Ірына Старавойтава,
старшыня Пастаяннай каміссіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Уладзімір Панцюхоў.

Добавить комментарий