Напружаны тыдзень

На штотыднёвай апаратнай нарадзе, якую правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў, дадзены шэраг даручэнняў па арганізацыі і правядзенні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, якія пройдуць у нядзелю 11 верасня.

 

На штотыднёвай апаратнай нарадзе, якую правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў, дадзены шэраг даручэнняў па арганізацыі і правядзенні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, якія пройдуць у нядзелю 11 верасня. У першую чаргу  забяспечыць пажарную бяспеку людзей і парадак на выбарчых участках. А позна ўвечары адбу­дзецца падвядзенне вынікаў галасавання па Крычаўскай выбарчай акрузе № 83, у якую ўваходзяць чатыры раёны  Крычаўскі, Клімавіцкі, Хоцімскі і Чэрыкаўскі.
Акрамя таго, на гэты тыдзень запланавана знамянальная для крычаўлян падзея  адкрыццё новага корпуса цэнтральнай раённай бальніцы, што дазволіць значна палепшыць аказанне медыцынскіх паслуг.
Работа са зваротамі грамадзян знаходзіцца на пастаянным кантролі раённай выканаўчай улады.
Апошнім часам шмат пытанняў паступае ў раённы выканаўчы камітэт па пытанні водазабеспячэння гараджан і сельскага насельніцтва. Праведзеныя ва УКВП «Водаканал» аддзелам па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама праверачныя мерапрыемствы паказалі, што належнай работы па гэтым накірунку тут не арганізавана: выяўлены шэраг парушэнняў у вядзенні дакументацыі, факты няякаснага разгляду зваротаў грамадзян, парушэнні тэрмінаў іх  разгляду, факты адпісак. Гэта пры тым, што ва УКВП «Водаканал» сёлета было праведзена выязное пасяджэнне райвыканкама, на якім размова ішла і пра арганізацыю на прадпрыемстве работы са зваротамі грамадзян. Па ўсёй верагоднасці, належных вывадаў кіраўніцтвам водазабяспечваючай арганізацыі не зроблена.
На апаратнай нарадзе заслуханы тлумачэнні дырэктара УКВП «Водаканал»  Юрыя Рыбчынскага па фактах выяўленых парушэнняў. Пратаколам даручэнняў кіраўніку прадпрыемства дадзены шэраг даручэнняў, з указаннем канкрэтных тэрмінаў выканання, па арганізацыі належнага водазабеспячэння насельніцтва. І ў першую чаргу гэта  своечасовае інфарамаванне раённага выканаўчага камітэта аб кожным факце адсутнасці вады ў спажыўцоў, а насельніцтва  аб узнікаючых аварыйных сітуацыях, звязаных з перабоямі водазабеспячэння, заключэнне дагавораў па абслугоўванні шахтных калодзежаў у гарадской мясцовасці і сельскіх населеных пунктах, а таксама падрыхтоўка мерапрыемстваў па зніжэнні затрат прадпрыемства і іншыя.
У сувязі з пачаткам новага навучальнага года работа са школьнікамі па правілах пажарнай бяспекі і паводзінаў у быту павінна весціся на пастаяннай аснове. Гэтага запат­рабаваў глава раёна Васіль Сысоеў ад аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Бяспека  задача нумар адзін раённай выканаўчай улады і саміх людзей.
 Арганізацыя вучэбнага працэсу, кантроль за падвозам школьнікаў да навучальных устаноў  гэтыя пытанні знаходзяцца на пастаянным кантролі раённай выканаўчай улады, як і становішча спраў на рынку працы  пасяджэнні раённай камісіі па працаўлдакаванні, якую ўзначальвае старшыня райвыканкама Васіль Сысоеў, праходзяць кожны тыдзень. Вынік праводзімай  у раёне работы  стабілізацыя сітуацыі на рынку працы, абароненасць асобных катэгорый насельніцтва, якія не маюць магчымасці на роўных умовах канкурыраваць на рынку працы.
На апаратнай нарадзе разгледжаны пытанні пад­рыхтоўкі да святкаання 880годдзя з дня заснавання Крычава, выканання прагнозных паказчыкаў, асобна  экспарту паслуг, падрыхтоўкі да чарговага ацяпляльнага сезона і іншыя. Па выніках нарады падрыхтаваны пратакол даручэнняў.

Добавить комментарий