Прынцыповая ацэнка

Прынцыповая ацэнка дадзена суб’ектам гаспадарання, якія не выканалі даведзенае заданне па нарыхтоўцы другасных матэрыяльных рэсурсаў.

Прынцыповая ацэнка дадзена суб’ектам гаспадарання, якія не выканалі даведзенае заданне па нарыхтоўцы другасных матэрыяльных рэсурсаў.
Ход выканання раней прынятых рашэнняў па пытанні нарыхтоўкі другаснай матэрыяльнай сыравіны быў разгледжаны на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое правёў старшыня райвыканкама Васіль Сысоеў. У праекце рашэння адзначана, што па выніках работы за студзень-чэрвень сёлетняга года ў раёне забяспечана выкананне на 99,6% ад гадавога задання па нарыхтоўцы адпрацаванага масла: пры гадавым заданні 26 тон фактычнае выкананне склала 25,9 тоны. Па збору палімерных адходаў дасягнуты рост да адпаведнага мінулагодняга перыяду на 103,9%.
Разам з тым, невысокі працэнт выканання задання па нарыхтоўцы адходаў паперы і картону, шкла, зношаных шын, электроннага і электрычнага абсталявання.
Асноўнай прычынай невыканання раёнам даведзеных заданняў з’яўляецца, у першую чаргу, невыкананне заданняў асноўнымі нарыхтоўчымі арганізацыямі – УКВП «Камунальнік”, Крычаўскім УАРГ ААТ «Магілёўаблрэсурсы”, а таксама недастатковая ўвага да выканання даведзеных заданняў з боку кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый Крычаўшчыны.
На пасяджэнні былі ўзняты праблемныя пытанні. У прыватнасці, нерэгулярная і не ў поўным аб’ёме адсарціроўка другаснай матэрыяльнай сыравіны з цвёрдых камунальных адходаў на пляцоўках збору ТКА (УКВП «Камунальнік”). Мелі месца выпадкі несвоечасовага выканання заявак арганізацый раёна на вываз нарыхтаваных другасных матэрыяльных рэсурсаў (Крычаўскае УАРГ  ААТ «Магілёўаблрэсурсы”).
Як было падкрэслена на пасяджэнні райвыканкама, кантроль за выкананнем даведзеных заданняў па нарыхтоўцы другасных матэрыяльных рэсурсаў асноўнымі нарыхтоўчымі арганізацыямі, а таксама ўсімі суб’ектамі гаспадарання будзе ўзмоцнены.

Добавить комментарий