Прывядзенне ў парадак

 Прывядзенне ў парадак за гэты тыдзень тэрыторыі горада, сельскіх населеных пунктаў, знакавых мясцін, помнікаў. Прывядзенне ў парадак за гэты тыдзень тэрыторыі горада, сельскіх населеных пунктаў, знакавых мясцін, помнікаў. Такую задачу паставіў на чарговай штотыднёвай апаратнай нарадзе старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў. За мікрараёнамі «Камсамольскі” і «Сож”, чыгуначным раёнам і іншымі часткамі горада будуць замацаваны начальнікі аддзелаў райвыканкама. Акрамя таго, глава раёна рэкамендаваў праводзіць сходы з жыльцамі шматкватэрных дамоў, каб і яны актыўна ўключыліся ў навядзенне парадку на прыдамавой тэрыторыі.

У сувязі з тым, што ўсталявалася даволі цёплае надвор’е, адміністрацыйныя будынкі, вытворчыя памяшканні будуць адключаны ад ацяплення. Аднак кантроль за тэмпературным рэжымам у школьных і дашкольных навучальных установах, аб’ектах сацыяльнай сферы будзе прадоўжаны.
На апаратнай нарадзе разгледжаны пытанні выканання прагнозных паказчыкаў, будаўніцтва жылля, разлікаў за спажытыя энергарэсурсы, прыватызацыі жылля і іншыя.
Кіраўнік раённай выканаўчай улады Васіль Сысоеў падзякаваў усім, хто быў задзейнічаны ў арганізацыі і правядзенні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў, а таксама павіншаваў абраных дэпутатаў з ліку ўдзельнікаў нарады. «Я чакаю ад дэпутатаў больш актыўнай работы – не ў выглядзе фармалізму, а ў выглядзе рэальнай, канкрэтнай работы”, — выказаў пажаданне глава раёна.
                              Т. Пятрова. 

Добавить комментарий