На гэтым тыдні
Выборы-2016
На гэтым тыдні Ў аблвыканкаме прайшла традыцыйная сустрэча са старшынёй Цэнтрвыбаркама Лідзіяй Ярмошынай.
На гэтым тыдні Ў аблвыканкаме прайшла традыцыйная сустрэча са старшынёй Цэнтрвыбаркама Лідзіяй Ярмошынай. У сваім выступленні яна спынілася на арганізацыйных пытаннях па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.
Як падкрэсліла старшыня Цэнтрвыбаркама, «ужо 4,5 чалавекі прэтэндуюць на месца ў парламенце ў гэтым папярэднім перыядзе вылучэння кандыдатаў. Аднак, думаю, колькасць ініцыятыўных груп зменшыцца, але пры гэтым павялічыцца колькасць тых, хто прыйдзе ад палітычных партый. Вылучэнне праз працоўныя калектывы – больш складаная форма вылучэння, а найбольш просты, выгадны і, у добрым сэнсе, рэкламны спосаб вылучэння – гэта, вядома, збор подпісаў”.