Падведзены вынік

Падведзены вынік зробленага за мінулы ­тыдзень і дадзена прынцыповая ацэнка на чарговым пасяджэнні раённага штаба па добраўпарадкаванні і навядзенні санітарнага парадку.

 

Падведзены вынік зробленага за мінулы ­тыдзень і дадзена прынцыповая ацэнка на чарговым пасяджэнні раённага штаба па добраўпарадкаванні і навядзенні санітарнага парадку. Як адз­начыў старшыня райвыканкама Васіль Сысоеў, ацэнка гэта нездавальняючая. Тыя заўвагі, што былі выказаны напярэдадні, не ўхілены. Гэта пацвердзіў і маніторынг 19 аб’ектаў, праведзены сумесна аддзелам жыллёва-камунальнай гаспадаркі, упраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, санітарнай службай.

Работа пасяджэння штаба прадоўжылася справаздачай кіраўнікоў УКВП «Камунальнік”, сельгаспрадпрыемстваў аб тым, калі ўсё-такі будзе наведзены належны парадак? Паабяцалі ў хуткім часе…

Добавить комментарий