На ўсё пра ўсё – тыдзень

Старшыня райвыканкама Васіль Сысоеў правёў чарговае пасяджэнне раённага штаба па навядзенні на тэрыторыі горада і раёна санітарнага парадку. 

 

Старшыня райвыканкама Васіль Сысоеў правёў чарговае пасяджэнне раённага штаба па навядзенні на тэрыторыі горада і раёна санітарнага парадку. Былі акрэслены асноўныя моманты, на якія трэба звярнуць увагу старшыням сельскіх выканаўчых камітэтаў, камунальнай службе, дарожным і іншым арганізацыям, сельгаспрадпрыемствам: навядзенне парадку на грамадзянскіх могілках, малочнатаварных фермах, замацаваных за прадпрыемствамі і арганізацыямі тэрыторыях. Асаблівая ўвага ўдзелена барацьбе з баршчавіком Сасноўскага.
Асноўным работам па навядзенні парадку адведзены тыдзень. Вынікі будуць падведзены па чарговым пасяджэнні раённага штаба.
Дарэчы, з 11 ліпеня па 1 жніўня ў горадзе праводзіцца акцыя «За чысціню і прыгажосць роднага горада”, у якую абавязкова павінны ўключыцца і прыватныя домаўладальнікі. Зрабіць наш горад прыгажэйшым мы зможам толькі «талакой”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *