Вынікі года

Вынікі года падведзены на чарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў, якую правёў старшыня райсавета Сяргей Леўшуноў.

Дэпутаты заслухалі справаздачы аб рабоце раённага выканаўчага камітэта па сацыяльна-эканамічным развіцці ў 2013 годзе і аб рабоце прэзідыума раённага Савета дэпутатаў па павышэнні ролі органаў мясцовага кіравання і самакіравання ў вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва раёна ў 2013 годзе, а таксама зацвердзілі справаздачу аб выкананні раённага бюджэту за 2013 год. Былі разгледжаны і іншыя пытанні.
На сесіі адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў спаборніцтва  сярод органаў мясцовага самакіравання раёна, сярод органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання сельскіх населеных пунктаў і ў горадзе Крычаве, па закупу малака ў насельніцтва ў 2013 годзе.

Пераможцай сярод органаў мясцовага самакіравання раёна і па закупу малака ў насельніцтва прызнаны Касцюшкавіцкі сельскі Савет дэпутатаў. Акрамя таго, рашэннем прэзідыума  раённага Савета дэпутатаў падарункам у грашовым выражэнні заахвочаны шэраг жыхароў сельскіх населеных пунктаў.
                                Т. Пятрова.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *