Чаканні ад V Усебеларускага народнага сходу

Чаканні ад V Усебеларускага народнага сходу ў грамадстве вельмі вялікія. Аб гэтым заявіў 15 чэрвеня на сходзе дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу ад Брэсцкай вобласці старшыня Савета Рэс­публікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч.

 

Чаканні ад V Усебеларускага народнага сходу ў грамадстве вельмі вялікія. Аб гэтым заявіў 15 чэрвеня на сходзе дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу ад Брэсцкай вобласці старшыня Савета Рэс­публікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч.
«Трэба шчыра сказаць, чаканні ў грамадстве ад пятага Усебеларускага народнага сходу вельмі вялікія. Гэта не нейкае дзяжурнае мерапрыемства. Чакаецца канструктыўная размова, якая вызначае лёс краіны і, вядома, сур’ёзна ўплывае на настроі людзей. Рашэнняў сходу чакаюць і прыхільнікі ўлады, і апазіцыя, і лібералы, і кансерватары. Наперадзе вельмі важная, сур’ёзная работа для таго, каб, па-першае, аб’ектыўна ацаніць рэсурсы, якія мы маем, напрамкі і механізмы аднаўлення эканамічнага і сацыяльнага росту і паставіць напружаныя, але, галоўнае, рэальныя задачы», — адзначыў Міхаіл Мясніковіч.
На думку спікера верхняй палаты парламента, беларусы за шмат гадоў прывыклі да спакойнага і даволі заможнага жыцця. «Цяпер Беларусь адносіцца да катэгорыі краін свету з узроўнем даходаў на душу насельніцтва вышэйшым за сярэднесусветны. Наш сацыяльны пакет не могуць сабе дазволіць краіны з больш высокімі даходамі і ўзроўнем эканамічнага дабрабыту», — адзначыў ён. На валютных дэпазітах грамадзян накоплена $7,7 млрд, што амаль у два разы больш за золатавалютныя рэзервы краіны. «Пры гэтым калі паглядзець на сальда спажывецкага імпарту за дзве мінулыя пяцігодкі, з 2006 па 2015 год, то мы маем мінус $6 млрд. Гэта значыць, экспарт спажывецкіх тавараў значна ніжэйшы, чым іх імпарт. Атрымліваецца, што мы стымулявалі замежнага таваравытворцу. 
БелТА.

Добавить комментарий