Удзел моладзі

Удзел  моладзі ва Усебеларускім народным сходзе важны для рэалізацыі планаў на будучае.

Удзел  моладзі ва Усебеларускім народным сходзе важны для рэалізацыі планаў на будучае. Такім меркаваннем падзялілася з журналістамі намеснік прэм’ер-міністра Наталля Качанава.
«Удзел моладзі ў такім знакавым мерапрыемстве, як Усебеларускі народны сход, вельмі важны. Мы будзем абмяркоўваць перспектывы развіцця нашай дзяржавы на бліжэйшае пяцігоддзе. Моладзь — гэта тое пакаленне, якому рэалізоўваць усе гэтыя планы», — сказала Наталля Качанава.
Выбраным дэлегатамі Усебеларускага сходу маладым людзям аказаны давер з боку іх рэгіёнаў, адзначыла намеснік прэм’ер-міністра. Моладзь адчувае пачуццё гонару за нашу краіну, пачуццё яднання, падкрэсліла яна.
«Дыялог пакаленняў «Кветкі Вялікай Перамогі», адкрыццё якога адбылося ў Мінску напярэдадні Усебеларускага сходу, паводле слоў Наталлі Качанавай, важны, паколькі дае магчымасць чуць меркаванне моладзі па ўсіх актуальных пытаннях.
Новы праект БРСМ «Дыялог пакаленняў «Кветкі Вялікай Перамогі» стартаваў 3 чэрвеня ў парку Перамогі  з удзелам дэлегатаў V Усебеларускага народнага сходу ад моладзі з усіх рэгіёнаў Беларусі, ветэранаў вайны і працы, парламентарыяў, прадстаўнікоў навукі, палітыкі, бізнесу, спорту, культуры і гэтак далей. Удзельнікі абмяркоўваюць праблемы і пытанні, якія датычацца маладзёжнай тэматыкі, а таксама прапануюць эфектыўныя шляхі іх вырашэння. Чакаецца, што па выніку будуць выпрацаваны канкрэтныя прапановы для абмеркавання на Усебеларускім народным сходзе.

   БелТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *