Сістэмны падыход

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў правёў чарговую штотыднёвую апаратную нараду. 

 

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў правёў чарговую штотыднёвую апаратную нараду. 
Глава раёна засяродзіў увагу на Пасланні Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, падкрэсліўшы, што яно павінна стаць асноўным арыенцірам для далейшай работы. А важнейшыя моманты Паслання ўжо замацаваны ва Указе № 78 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб мерах па павышэнні эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу Рэспублікі Беларусь».
На апаратнай нарадзе падведзены вынікі прайшоўшага ў раёне рэспубліканскага суботніка. Старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў далажылі аб тым, што зроблена і што яшчэ трэба зрабіць па добраўпарадкаванні і навядзенні санітарнага парадку на тэрыторыі сельсаветаў. Вызначаны задачы і для УКВП «Камунальнік», першачарговыя з якіх — навядзенне парадку каля грамадзянскіх могілкаў, правядзенне ямачнага рамонту на вуліцах горада і інш.
Кіраўнік раёна ў чарговы раз засяродзіў увагу на тым, што ў справе навядзення парадку не павінна быць наскокаў. Для дасягнення канкрэтных вынікаў патрэбен сістэмны падыход.
На пастаянным кантролі раённай выканаўчай улады знаходзяцца пытанні стану спраў на рынку працы, работы са зваротамі грамадзян, гандлёвага абслугоўвання сельскага насельніцтва.
Старшыня райвыканкама звярнуў увагу на пытанне забеспячэння бяспекі дарожнага руху на тэрыторыі горада і раёна. У сувязі з гэтым перад аддзелам унутраных спраў райвыканкама, аддзяленнем Дзяржаўтаінспекцыі пастаўлены шэраг задач.
На апаратнай нарадзе разгледжаны пытанні водазабеспячэння сельскага насельніцтва, нарыхтоўкі другаснай матэрыяльнай сыравіны, выканання прагнозных паказчыкаў і інш. Па выніках нарады падрыхтаваны пратакол даручэнняў.

Добавить комментарий