Працаваць на апярэджанне

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў правёў чарговае пасяджэнне райвыканкама. У рабоце пасяджэння браў удзел намеснік начальніка камітэта эканомікі аблвыканкама Віктар Красоўскі.

 

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў правёў чарговае пасяджэнне райвыканкама. У рабоце пасяджэння браў удзел намеснік начальніка камітэта эканомікі аблвыканкама Віктар Красоўскі.

Разгледжана пытанне «Аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Крычаўскага раёна за 1 квартал 2016 года». У праекце рашэння адзначана, што ў цэлым па раёну за гэты перыяд з васьмі даведзеных паказчыкаў прагнозу, з улікам статыстычнай інфармацыі, якая ўжо маецца, выконваюцца тры: па росту валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі, тэмпах росту экспарту тавараў і тэмпах росту экспарту паслуг без уліку арганізацый, падпарадкаваных рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання.
Як было падкрэслена пры абмеркаванні пытання, адна з важнейшых задач, што стаіць перад працоўнымі калектывамі, — зніжэнне затрат не менш чым на 25%. «Але, перш чым вырабіць прадукцыю, варта дакладна ведаць, як яе прадаць. Прыйшоў час думаючых кіраўнікоў, а не чакаючых», — рэзюмаваў старшыня райвыканкама. А асноўным крытэрыем ацэнкі дзейнасці кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў з’яўляецца прыбытковасць прадпрыемства.
На пасяджэнні заслуханы справаздачы асобных кіраўнікоў суб’ектаў гаспадарання. Работа шэрагу прадпрыемстваў і арганізацый прызнана нездавальняючай або недастатковай. Таму кіраўніком раёна было прынята рашэнне аб правядзенні ў сёлетнім годзе выязных пасяджэнняў райвыканкама на так званых праблемных прадпрыемствах.
«Аб выніках выканання бюджэту Крычаўскага раёна за 1 квартал 2016 года». Такім было наступнае пытанне, якое напрамкі залежыць ад стабільнай работы прадпрыемстваў і арганізацый. Інакш кажучы, як спрацавалі, тое і маем у бюджэце.
Бюджэт раёна ў першым квартале, як і ў папярэднія гады, захаваў сваю сацыяльную накіраванасць. На сацыяльную сферу было накіравана 62,6% ад усіх расходаў. У першачарговым парадку бюджэтныя сродкі ў неабходных аб’ёмах накіроўваліся на сацыяльна значныя артыкулы расходаў.
На пасяджэнні райвыканкама разгледжана пытанне «Аб выніках работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб за 1 квартал 2016 года ў Крычаўскім раённым выканаўчым камітэце, сельскіх выканаўчых камітэтах».
За першы квартал у райвыканкам паступіла 125 зваротаў грамадзян, што на 30 зваротаў менш узроўню адпаведнага перыяду мінулага года. Кіраўніцтвам райвыканкама праведзена 12 асабістых прыёмаў грамадзян, 22 «прамыя тэлефонныя лініі».
Найбольшая колькасць паступіўшых у райвыканкам зваротаў тычылася пытанняў камунальна-бытавой гаспадаркі і добраўпарадкавання (43%). Адзначаецца невялікае іх зніжэнне ў параўнанні з першым кварталам 2015 года. Зменшылася і колькасць зваротаў у райвыканкам ад жыхароў сельскай мясцовасці.
Аддзелам па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама пастаянна праводзіцца работа па вывучэнні матэрыялаў, накіраваных выканаўцамі па выніках разгляду зваротаў грамадзян. Праводзіцца паверка дакладнасці прадастаўленай інфармацыі. Па кожным абаснаваным паўторным звароце, фактах неналежнага яго разгляду першапачаткова, парушэнняў заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, валакіты, невыканання даручэнняў, дадзеных па зваротах, уносяцца прапановы аб прыцягненні да дысцыплінарнай і адміністрацыйнай адказнасці віноўных пасадавых асоб. Але, як падкрэсліў глава раёна Васіль Сысоеў, важна не нараджаць сваёй неналежнай дзейнасцю альбо бяздзейнасцю звароты грамадзян, а працаваць  на іх апярэджанне.

Добавить комментарий