Завяршаючы тыдзень

Гэты тыдзень — завяршаючы для сяўбы збожжавых культур. Аб гэтым заявіў старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў на чарговай штотыднёвай апаратнай нарадзе, разглядаючы пытанне ходу веснавой пасяўной кампаніі. У цэлым сяўба ў раёне праходзіць у штатным рэжыме, стрымліваючых фактараў практычна не было. Затым пачнецца сяўба кукурузы, догляд за пасевамі і г.д.

На мінулым тыдні аблвыканкамам быў здзейснены аблёт шэрагу раёнаў на прадмет навядзення санітарнага парадку. Па Крычаўскаму раёну адзначаны станоўчыя зрухі. Наступны аблёт — праз тыдзень. Да гэтага часу ўсе раёны павінны ўхіліць заўвагі і выяўленыя недахопы.
Як было падкрэслена, у горадзе, у асноўным, парадак наведзены, а ў сельскіх населеных пунктах ёсць яшчэ над чым працаваць, у тым ліку і сельскагаспадарчым прадпыемствам.
Работы па навядзенні парадку будуць працягнуты і на гэтым тыдні, а кропку павінен паставіць рэспубліканскі суботнік, які пройдзе 23 красавіка.
На гэтым тыдні пройдзе вылучэнне прадстаўнікоў працоўных калетываў для ўдзелу ў раённым сходзе, на якім будуць вылучаны дэлегаты ад Крычаўшчыны на Усебеларускі народны сход.
На апаратнай нарадзе кіраўніку раёна даложана аб стане крымінагеннай і пажарнай абстаноўкі за мінулы тыдзень, разгледжаны пытанні водазабеспячэння гараджан і жыхароў сельскіх населеных пунктаў, нарыхтоўкі другасных матэрыяльных рэсурсаў, рацыянальнага выкарыстання бюджэтных сродкаў і іншыя.
На пастаянным кантролі раённай выканаўчай улады знаходзіцца пытанне стану спраў на рынку працы. Асаблівая ўвага ўдзяляецца звольненым з ААТ «Крычаўцэментнашыфер». Па стану на 1 сакавіка практычна з кожным былым работнікам прадпрыемства была праведзена гутарка ў час пасяджэння раённай камісіі па працаўладкаванні. Дарэчы, такая камісія — амаль адзіная ў вобласці, што было адзначана на абласным семінары, праведзеным на мінулым тыдні на базе нашага раёна абласным Саветам дэпутатаў.

Добавить комментарий