Прыйшла такая пара

наводзіць паўсюдна парадак. І пытанне гэта застанецца асноўным да таго часу, пакуль работам спрыяе надвор’е.

 

Такую задачу паставіў на чарговай штотыднёвай апаратнай нарадзе старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў, на якой былі падведзены вынікі раённага суботніка. Адзначана, што не ўсе запланаваныя работы былі выкананы. А калектывы завода жалезабетонных вырабаў, ДЭУ-77, ААТ «Крычаўгрузаўта», занальнага архіва наогул не бралі ўдзел у суботніку — замацаваныя за імі тэрыторыі так і засталіся не прыбранымі.
Са станоўчага боку адзначана работа працаўнікоў ДБУ-20, пазаведамаснай аховы, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, ААТ «Крычаўцэментнашыфер» і іншых.
Шмат прэтэнзій было выказана ў адрас УКВП «Камунальнік», усіх сельскіх Саветаў, а таксама кантралюючых за санітарным станам і навядзеннем парадку органаў — санітарнай, землеўпарадкавальнай служб, аддзелаў архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама, раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Справа ў тым, што ў раёне праходзіць месячнік па навядзенні санітарнага парадку і добраўпарадкаванні тэрыторый, а належнай работы і рэзультатаў не відаць. Пазіцыя пакуль такая: на што ўкажа старшыня райвыканкама, там і пачынаюць весціся работы. Таму глава раёна і прыняў рашэнне: ніякіх нарад ды кабінетных спраў, а ўсім працаваць па навядзенні парадку на замацаваных тэрыторыях і ў сельскіх населеных пунктах.
На апаратнай нарадзе разгледжаны пытанні ходу пасяўной кампаніі, работы са зваротамі грамадзян, выкарыстання мясцовых відаў паліва на кацельнях УКВП Камунальнік» і іншыя

Добавить комментарий