Прычыніў сабе пашкоджанні…

Прычыніў сабе пашкоджанні…
Колькі ўжо папярэджвае Дзяржаўтаінспекцыя аб уважлівасці на дарозе і абавязковым выкананні Правілаў дарожнага руху, аднак па-ранейшаму знаходзяцца тыя, хто кіруецца праславутым : «Ат, пранясе!”. Але, як паказвае практыка, праносіць не заўсёды — толькі за два дні адбылося тры дарожна-транспартныя здарэнні, адно з якіх скончылася смяротным зыходам.

27 кастрычніка непрацуючы крычаўлянін А., 1993 г. н., у 1.55 рухаўся на сваім аўтамабілі «Фальксваген Гольф” па вуліцы Ленінскай. Не выбраўшы бяспечную дыстанцыю, ён сутыкнуўся з аўтамабілем «Форд Сьера”, які рухаўся ў тым жа напрамку. У выніку А. прычыніў сабе сур’ёзныя цялесныя пашкоджанні.

У той жа дзень, у 21.40, жыхар Мсціслава М., 1971 г. н., кіруючы аўтамабілем «Опель Астра” на вуліцы Цэнтральнай вёскі Лабковічы, не справіўся з кіраваннем. Выехаўшы на ўзбочыну, ён ударыўся ў дрэва і атрымаў смяротную траўму.

28 кастрычніка, у 7.10, рабочы ААТ «Крычаўцэментнашыфер” Л., 1958 г. н., рухаўся на скутэры паблізу дома № 1 па вуліцы Шасейнай па праваму боку праезнай часткі, дзе і зрабіў наезд на рабочага таго ж прадпрыемства Л., 1952 г.н. Веласіпедыст атрымаў цялесныя пашкоджанні.

Сяргей МАЧУЛЬСКІ,

начальнік АДАІ РАУС маёр міліцыі.

Добавить комментарий