Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход знамянуе сабой пачатак новага этапу ў жыцці грамадства, заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на першым пасяджэнні рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемства.

 

Усебеларускі народны сход знамянуе сабой пачатак новага этапу ў жыцці грамадства, заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на першым пасяджэнні рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемства.
«Усебеларускі народны сход — гэта знакавае палітычнае мерапрыемства. Яно знамянуе сабой не толькі заканчэнне пяцігадовага перыяду развіцця краіны, але і з улікам цяперашніх геапалітычных і эканамічных рэалій — пачатак новага этапу ў жыцці як нашага грамадства, так і дзяржавы ў цэлым», — адзначыў Андрэй Кабякоў.
Распараджэннем Прэзідэнта ад 30 сакавіка 2016 года № 52рп створаны рэспубліканскі арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні V Усебеларускага народнага сходу. «У распараджэнні кіраўнік дзяржавы паставіў шэраг задач, вырашэнне якіх з улікам устаноўленых тэрмінаў патрабуе ад нас аператыўнай зладжанай работы», — канстатаваў прэм’ер-міністр.
Перш за ўсё, гэта ўнясенне да 15 красавіка на разгляд кіраўніка дзяржавы прапаноў аб даце правядзення V Усебеларускага народнага сходу і колькасці яго ўдзельнікаў. Таксама трэба забяспечыць вылучэнне дастойных кандыдатур і інфармаваць аб іх насельніцтва з прыцягненнем шырокага кола сродкаў масавай інфармацыі. Неабходна арганізаваць запрашэнне прадстаўнікоў усіх слаёў насельніцтва, а таксама замежных гасцей.
«І самае галоўнае — да 15 красавіка мы павінны прадставіць кіраўніку дзяржавы праект асноўных палажэнняў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады», — падкрэсліў Андрэй Кабякоў. 
БелТА.

Добавить комментарий