На пасяджэнні

На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое правяла першы намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Марачкава, было разгледжана 22 пытанні.

У сілу склаўшайся забудовы і ў сувязі са змяненнем нарматыўнай базы па раёну і гораду шэраг аб’ектаў, прадпрыемстваў не маюць неабходных памераў санітарна-ахоўных зон. Пагэтаму і было ўнесена на разгляд членаў райвыканкама пытанне «Аб выкананні рашэння Крычаўскага раённага выканаўчага камітэта ад 6 лютага 2013 г. № 4-8”. 
Работа кіраўнікоў філіяла камунальнага ўнітарнага прадпрыемства па праектаванні, рамонце і будаўніцтве дарог «Магілёўаблдарбуд” – дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 198 Качагарава В., Крычаўскага філіяла ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Дамачай” Свадкоўскага А. па выкананні гэтага рашэння прызнана недастатковай.
Заслуханы справаздачы шэрагу кіраўнікоў, якім даручана прыняць неадкладныя меры па выяўленых недахопах у вызначаныя канкрэтныя тэрміны па прывядзенні ў адпаведнасць памераў санітарна-ахоўных зон.
На  пасяджэнні райвыканкама разгледжаны пытанні «Аб арганізацыі турысцка-экскурсійных паслуг і платных паслуг у галіне спорту ў Крычаўскім раёне ў 2014 годзе”, «Аб дачы згоды на адчужэнне жылых памяшканняў, у якіх пражываюць непаўнагадовыя”, «Аб арганізацыі работ па падрыхтоўцы да пажаранебяспечнага сезона”, «Аб прадастаўленні маладой сям’і фінансавай падтрымкі дзяржавы” і іншыя.
                               Т. Пятрова.  

Добавить комментарий