На парадку дня

У сувязі з надыходам вясенне-летняга перыяду адным з першых на чарговым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое правёў старшыня райвыканкама Васіль Сысоеў, было разгледжана пытанне «Аб арганізацыі работ па падрыхтоўцы да пажаранебяспечнага сезона ў Крычаўскім раёне». 

 

У сувязі з надыходам вясенне-летняга перыяду адным з першых на чарговым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое правёў старшыня райвыканкама Васіль Сысоеў, было разгледжана пытанне «Аб арганізацыі работ па падрыхтоўцы да пажаранебяспечнага сезона ў Крычаўскім раёне». Праектам рашэння зацверджаны план асноўных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да пажаранебяспечнага сезона і супрацьпажарнай ахове населеных пунктаў раёна, план прыцягнення сіл і сродкаў для тушэння пажараў на тарфяніках і сельгасугоддзях, а таксама склад раённага штаба кіравання сіламі і сродкамі раённага звяна Магілёўскай тэрытарыяльнай падсістэмы дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый.
Усяго на пасяджэнні райвыканкама было разгледжана 30 пытанняў. Сярод іх — «Аб падрыхтоўцы зон масавага адпачынку насельніцтва Крычаўскага раёна на водных аб’ектах да летняга сезона 2016 года», «Аб выдачы дазволаў на правядзенне праектна-вышуковых работ, будаўніцтва аб’ектаў жыллёвага, прамысловага і культурна-бытавога прызначэнняў», аб прызначэнні сямейнага капіталу, прадастаўленні грамадзянам аднаразовых субсідый на набыццё жылога памяшкання і інш.

Добавить комментарий