Справаздачы зацверджаны

Прайшла чарговая дваццаць дзявятая сесія раённага Савета дэпутатаў, якую правяла старшыня райсавета Таццяна Марачкава. У рабоце сесіі бралі ўдзел старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў, кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў раёна, старшыні мікразон тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, старасты сельскіх населеных пунктаў і інш.

 

Прайшла чарговая дваццаць дзявятая сесія раённага Савета дэпутатаў, якую правяла старшыня райсавета Таццяна Марачкава. У рабоце сесіі бралі ўдзел старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў, кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў раёна, старшыні мікразон тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, старасты сельскіх населеных пунктаў і інш.

Перад пачаткам сесіі ў фае райвыканкама была разгорнута выстава прадукцыі прадпрыемстваў раёна. Свае вырабы прадставілі АСП «Чырванабудскі вінзавод” РУП «Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод”, УКП «Бытпаслугі”, ААТ «Крычаўцэментнашыфер”, філіял «Крычаўскі завод гумавых вырабаў” ААТ «Белшына”, УКВП «Камунальнік”, «Белсаюзгруп”, завод па выпуску цэментна-стружачных пліт ЗАТ «Белзамежбуд”. Акрамя таго, была арганізавана дэгустацыя прадукцыі УПГП «Амега”, філіяла ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Дамачай”, ААТ «Крычаўграмхарч”, філіяла ААТ «Жэлдарсервіс г. Магілёў”.
На парадак дня сесіі былі ўнесены два асноўныя пытанні – справаздачы аб рабоце раённага выканаўчага камітэта па сацыяльна-эканамічным развіцці ў 2015 годзе і аб рабоце раённага Савета дэпутатаў 27 склікання па павышэнні ролі органаў мясцовага самакіравання ў вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва раёна, а таксама пяць пытанняў розных накірункаў.
У спрэчках выступілі старшыня Касцюшкавіц­кага сельсавета Міхаіл Барысенка, дырэктар філіяла «Крычаўскі гарпаліўзбыт” Магілёўскага КАУВП «Аблпаліва” Уладзімір Сямёнаў, дырэктар бібліятэчнай сеткі Валянціна Бачкова, стараста пасёка Вузкі Маляціцкага сельсавета Ніла Каралько.
Дэпутаты зацвердзілі тэрытарыяльную праграму дзяржаўных гарантый па забеспячэнні медыцынскім абслугоўваннем насельніцтва раёна на 2016 год і разгледзелі шэраг іншых пытанняў.
Рашэннем прэзідыума раённага Савета дэпутатаў штогод у раёне падводзяцца вынікі спаборніцтва сярод органаў мясцовага самакіравання. Старшыня райсавета Таццяна Марачкава ўручыла ўзнагароды Ніле Каралько, Міхаілу Краўцову, Таццяне Ліхаманавай, Але Пастуховай, Кацярыне Васіленка, Валянціне Бачковай, Марыі Талпыга.

Добавить комментарий