Саміт СНД

Саміт СНД
25 кастрычніка ў Мінску прайшло пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД — ключавое мерапрыемства ў рамках старшынства Рэспублікі Беларусь у Садружнасці ў 2013 годзе.

25 кастрычніка ў Мінску прайшло пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД — ключавое мерапрыемства ў рамках старшынства Рэспублікі Беларусь у Садружнасці ў 2013 годзе.

У заяве аб ходзе старшынства Рэспублікі Беларусь у Садружнасці Незалежных Дзяржаў у 2013 годзе, якую падпісаў кіраўнік беларускай дзяржавы, старшыня Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД Аляксандр Лукашэнка, гаворыцца: «Рэспубліка Беларусь з аптымізмам глядзіць у будучае Садружнасці. Перад краінамі СНД стаяць складаныя і высакародныя агульныя задачы: стварэнне канкурэнтаздольнай эканомікі, павышэнне ўзроўню жыцця грамадзян нашых краін і іх бяспекі. Упэўнены, у рамках Садружнасці будзе паспяхова прадоўжана паступальнае нарошчванне шматпланавага супрацоўніцтва, якое садзейнічае ўстойліваму развіццю дзяржаў-удзельніц».

Як адзначаецца ў заяве, Канцэпцыя старшынства Рэспублікі Беларусь у СНД і План па яе рэалізацыі накіраваны на далейшае ўзмацненне ролі Садружнасці ў стварэнні спрыяльных умоў для паляпшэння ўзроўню жыцця народаў дзяржаў-удзельніц СНД і павышэнне аўтарытэту арганізацыі.

Добавить комментарий