Пераважная большасць – добраўпарадкаванне

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў правёў «прамую тэлефонную лінію” з жыхарамі горада і раёна.

Кіраўніку раённай выканаўчай улады за гадзіну часу паступіла 18 тэлефанаванняў. Пераважная большасць пытанняў тычылася добраўпарадкавання вуліц – Талкачовай, 8 Сакавіка, Алейная, Кастрычніцкая, Ціміразева, завулак Горкага, вуліца Зялёная ў вёсцы Мірнае. Добраўпарадкаванне многіх з гэтых вуліц запланавана на другі і трэці кварталы сёлетняга года.
Звярнуліся таксама крычаўляне па пытаннях прыватызацыі жылля ў сельскай мясцовасці, затаплення падвальнага памяшкання ў доме № 31 мікрараёна «Сож”, правядзення водаправода па вул. Перамогі, запыленасці пасёлка цэментнікаў (вул. Алейная) з-за выкідаў цэментнашыфернай вытворчасці, падключэння газавых катлоў і інш.
Усе пытанні, паступіўшыя на «прамую лінію”, будуць разгледжаны ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам аб рабоце са зваротамі грамадзян.

Добавить комментарий