Першачарговая задача – зніжэнне затрат

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў правёў чарговую штотыднёвую апаратную нараду.

 

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў правёў чарговую штотыднёвую апаратную нараду.
У адпаведнасці з Указам № 78 Прэзідэнта Рэс­публікі Беларусь ад 23 лютага 2016 года «Аб мерах па павышэнні эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу Рэспублікі Беларусь”, перад усімі суб’ектамі гаспадарання пастаўлена задача зніжэння сабекошту прадукцыі не менш чым на 25 працэнтаў.
Гэта ж задача пастаўлена, у першую чаргу, перад бюджэтнымі арганізацыямі. Дадзена даручэнне рапрацаваць канкрэтныя мерапрыемствы па зніжэнні затрат. А персанальная адказнасць ускладзена на намеснікаў старшыні райвыканкама па курыруемых сферах. Асабліва было падкрэлена, што ў гэтай справе павінна быць наладжана сістэмная работа.
На апаратнай нарадзе разгледжаны пытанні крымінагеннай і пажарнай абстаноўкі ў раёне, работы са зваротамі грамадзян, сітуацыі на рынку працы.
На парадак дня паўстае пытанне навядзення належнага санітарнага парадку ў горадзе і сельскіх населеных пунктах. І ў першую чаргу ўсё залежыць ад саміх жыхароў. Для кантролю будуць задзейнічаны аддзелы і службы райвыканкама, санітарная служба, раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, праваахоўныя органы і інш.
На асаблівым кантролі раённай выканаўчай улады знаходзяцца пытанні гадлёвага абслугоўвання сельскага насельніцтва, спагнання дэбіторскай запазычанасці за аказаныя камунальныя паслугі і інш.

Добавить комментарий