Новыя ўмовы гаспадарання

Новыя ўмовы гаспадарання  і новыя патрабаванні да кіруючых кад­раў усіх узроўняў вызначаны Указам № 78 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб мерах па павышэнні эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу Рэс­публікі Беларусь”. Патрабаванні Указа № 78 падрабязна былі абмеркаваны  на чарговай штотыднёвай апаратнай нарадзе, якую правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў.Новыя ўмовы гаспадарання  і новыя патрабаванні да кіруючых кад­раў усіх узроўняў вызначаны Указам № 78 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб мерах па павышэнні эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу Рэс­публікі Беларусь”. Патрабаванні Указа № 78 падрабязна былі абмеркаваны  на чарговай штотыднёвай апаратнай нарадзе, якую правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў.

Асаблівую ўвагу кіраўнік раённай выканаўчай улады звярнуў на кампетэнтнасць і прафесіяналізм кадраў, высокую выканальніцкую дысцыпліну і адказнасць. Яшчэ раз было ўзнята пытанне правя­дзення атэстацыі спецыялістаў сярэдняга звяна прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў раёна.
На апаратнай нарадзе абмеркавана пытанне перадачы аб’ектаў гандлю РГП г. Крычаў ГУП «Магілёўская міжрайбаза” Мсціслаўскаму райста. Пры гэтым, падкрэслена, колькасць гандлёвых кропак застаецца ранейшай.
Аддзелу эканомікі райвыканкама, сельскім выканаўчым камітэтам даручана пад асаблівы кант­роль узяць работу аўталавак, якія абслугоўваюць сельскія населеныя пункты (асартыментны пералік тавараў, строгае захоўванне графіка работы і г.д.).
Кіраўніку раёна даложана аб стане крымінагеннай і пажарнай абстаноўкі за мінулы тыдзень. Дарэчы, пажараў і нейкіх надзвычайных сітуацый не зарэгістравана.
На асаблівым кантролі старшыні райвыканкама знаходзіцца сітуацыя на рынку працы. Штотыднёва праводзяцца пасяджэнні раённай камісіі па працаўладкаванні, прычым, апошнім часам – з абавязковым удзелам работадаўцаў. Упраўленню па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама дадзена даручэнне максімальна задзейнічаць такія рэзервы, як прыцягненне беспрацоўных да грамадскіх работ, накіраванне іх на перанавучанне і інш.
На апаратнай нарадзе разгледжаны пытанні якасці будаўніцтва жылля, падрыхтоўкі сельскагаспадарчай тэхнікі да веснавой сяўбы, закупкі ў насельніцтва лішкаў прадукцыі і інш. Па выніках нарады падрыхтаваны пратакол даручэнняў.

Добавить комментарий