Парадак будзе наводзіцца

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў правёў «прамую тэлефонную лінію” з насельніцтвам Крычаўшчыны.

 

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў правёў «прамую тэлефонную лінію” з насельніцтвам Крычаўшчыны.
Па розных пытаннях звярнуліся да кіраўніка раённай выканаўчай улады. Тычыліся яны выдалення дрэваў на прыдамавой тэрыторыі, вулічнага асвятлення, разлікаў за ацяпленне ў камунальных дамах, абследавання стану газавых калонак, працаўладкавання і інш.
Паступіў зварот і наконт існаваўшых раней градак паміж вуліцамі Паркавая і Кастрычніцкая. Гэта «агароднае пытанне” раз-пораз узнікае. Адным жыльцам шматкватэрных дамоў зручна мець пад вокнамі міні-агародзік, другім гэта не да спадобы, што іншы раз прыводзіць да спрэчак і сварак паміж суседзямі.
Сёння праблем з выдзяленнем зямельных участкаў для вядзення агародніцтва няма. А парадак у горадзе, у тым ліку каля шматкватэрных дамоў, будзе наводзіцца. І справа гэта павінна стаць нашай агульнай.

Добавить комментарий