Палітызаваны характар рэзалюцыі Еўрапарламента

Прэзідыум Савета Рэспублікі на пасяджэнні разгледзеў пытанне аб рэзалюцыі Еўрапарламента па сітуацыі ў Беларусі ад 17 верасня і прыняў адпаведную заяву. Аб гэтым БелТА паведамілі ў Савеце Рэспублікі.
«Прэзідыум Савета Рэспублікі адзначае тэндэнцыйны палітызаваны характар рэзалюцыі Еўрапейскага парламен­та па сітуацыі ў Беларусі, якая ўяўляе сабой адкрытае ўмяшанне ва ўнутраныя справы краіны, – гаворыцца ў заяве. – У рэзалюцыі бяздоказна адмаўляецца відавочнае – пераканаўчая перамога на выбарах дзеючага Прэзідэнта Беларусі, пацверджаная шматлікімі нацыянальнымі і міжнароднымі наглядальнікамі, робіцца спроба выдаць меншасць за большасць, неправамерна падтрымліваюцца некан­стытуцыйныя дзеянні і структуры. Рэзалюцыя напоўнена шматлікімі лжывымі сцвярджэннямі і ацэнкамі, дэзынфармацыяй і непрыкрытымі пагрозамі».
Замест таго каб займацца праблемамі сваіх краін, спадам іх эканомік, ростам колькасці беспрацоўных, другой хваляй пандэміі COVID-19, якая забірае жыцці многіх людзей, шматтысячнымі пратэснымі акцыямі, якія жорстка падаўляюцца рэпрэсіўнымі органамі, еўрапарламентарыі спрабуюць унесці раскол у беларускае грамадства, дэстабілізаваць палітычную і эканамічную сітуа­цыю ў Беларусі. Адсутнасць аб’ектыўнай ацэнкі становішча ў нашай краіне не дазваляе дэпутатам Еўрапейскага парламен­та прапанаваць канструктыўны парадак дня развіцця ўзаемадзеяння з Беларуссю.
«Падкрэсліваем, што беларускі народ самастойна разбярэцца з усімі пытаннямі ўнутранага жыцця сваёй краіны, прадоўжыць працаваць над эвалюцыйным развіццём эканомікі, палітычнай сістэмы, сацыяльнай і гуманітарнай сфер. Мы гатовы пашыраць узаемадзеянне з нашымі еўрапейскімі партнёрамі, уключаючы парламентарыяў, але будзем гэта рабіць на роўнай і ўзаемапаважлівай аснове», – адзначаецца ў заяве.

Добавить комментарий