Перазімаваць без праблем

Пасля завяршэння ацяпляльнага сезона 2019/2020 гадоў суб’ектамі гаспадарання павінна была распачацца падрыхтоўка да чарговага. Распрацаваны мерапрыемствы, падрыхтаваны графікі правядзення работ і атрыман­ня пашпартаў гатоўнасці.

Пытанне падрыхтоўкі да асенне-­зімовага перыяду 2020/2021 гадоў і было разгледжана на чарговай апаратнай нарадзе кіруючых работнікаў райвыкан­кама, якую правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Андрэй Седукоў.
Што маем на сённяшні дзень? Як паведаміў намеснік старшыні райвыканкама Міхаіл Асмалоўскі, які курыруе ў тым ліку і пытанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі, 9 спажыўцоў яшчэ не атрымалі пашпарты гатоўнасці. Гэта пры тым, што фінансавых цяжкасцей з падрыхтоўкай да ацяпляльнага сезона прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы не мелі. Месца мела звычайная нерастаропнасць.
І губернатарам вобласці, і старшынёй райвыканкама пастаўлена задача: пашпарты гатоўнасці павінны быць ва ўсіх спажыўцоў да 15 верасня.
Львіная доля работ, безумоўна, ускладзена на УКВП «Камунальнік». Засталіся яшчэ пытанні па падрыхтоўцы жыллёвага фонду, але работы працягваюцца. Аб гэтым паведаміў на апаратнай нарадзе дырэктар камунальнага прадпрыемства Алег Халімонен­ка. Адказнасць за правядзенне ацяпляльнага сезона на належным узроўні работ­нікі гэтай службы разумеюць.
На апаратнай нарадзе таксама былі абмеркаваны пытанні аператыўнага характару, якія патрабавалі разгляду на ўзроўні старшыні райвыканкама.
Т. Пятрова.

Добавить комментарий