неабходнасці змяняць курс няма

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не бачыць неабходнасці змяняць курс, якога прытрымліваецца дзяржава.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не бачыць неабходнасці змяняць курс, якога прытрымліваецца дзяржава. Аб гэтым ён заявіў 26 студзеня на нарадзе аб актуальных пытаннях развіцця эканомікі.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўрад ­ставіць шэраг пытанняў, якія патрабуюць прыняцця рашэнняў на ўзроўні кіраўніка дзяржавы. Прэзідэнт падкрэсліў, што абдумваў прапановы ўрада не адзін дзень і не адзін тыдзень.
«І я не знаходжу магчымасці і неабходнасці змяняць курс (калі ў кагосьці ёсць такія прапановы) у гэтай сітуацыі. Курс, па якім мы атрымалі незалежнасць, стварылі сваю дзяржаву. І сёння нешта ламаць, прытым залішне напружваючы людзей, прытым безвынікова, — я на гэта не тое што не магу пайсці, я катэгарычна суп­раць гэтага», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
«Прашу прытрымлівацца той палітыкі, якую мы абяцалі народу ў перадвыбарную кампанію. ­Хлусіць людзям нельга. У адваротным выпадку мы будзем праводзіць так званыя рэформы для сябе, якія будуць не прыняты народам, гэта не толькі ўнясе неразбярыху ў розумы людзей, але і дэстабілізуе абстаноўку, і тады нам спатрэбіцца пры страце кіруемасці, магчыма, і аблічча ўлады, грошай значна больш, чым трэба, дапусцім, сёння для пагашэння знешняй пазыкі», — адзначыў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка дадаў, што была створана маніторынгавая група, якая вывучыла гэтыя пытанні. Пры гэтым Прэзідэнт падкрэсліў, што курс, які вызначаны дзяржавай, з’яўляецца крытэрыем прыняцця сённяшніх рашэнняў.
БелТА.
                                                               

Добавить комментарий