Па факце стварэння каардынацыйнага савета ўзбуджана крымінальная справа, заявіў журналістам генеральны пракурор Аляксандр Канюк, паведамляе карэспандэнт БелТА.

Па факце стварэння каардынацыйнага савета ўзбуджана крымінальная справа, заявіў журналістам генеральны пракурор Аляксандр Канюк, паведамляе карэспандэнт БелТА.

«Групай грамадзян Беларусі 18 жніўня заяўлена аб стварэнні каардынацыйнага савета, мэтамі якога, у тым ліку, з’яўляецца арганізацыя перадачы ўлады. Плануецца стварыць палітычны орган, які павінен узяць на сябе працэс перадачы ўлады ад дзеючага кіраўніка дзяржавы. Стварэн­не такіх органаў заканадаўст­вам не прадугледжана, а дзейнасць з’яўляецца неканс­тытуцыйнай», – сказаў Аляк­сандр Канюк.
Паводле яго слоў, разумеючы незаконнасць сваіх дзеян­няў, шэраг грамадзян заявілі аб выхадзе са складу савета і не згодны з мэтамі яго дзейнас­ці. «Стварэнне і дзейнасць такога савета накіраваны на захоп дзяржаўнай улады, а так­сама на прычыненне шкоды нацыя­нальнай бяспецы Беларусі. У сувязі з выкладзеным па гэтым факце ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 361 Крыміналь­нага кодэк­са», – ­дадаў ­генпракурор.

Добавить комментарий