А. Лукашэнка: «Ваенныя абароняць ад знешніх пагроз, задача мясцовай улады – стабілізаваць сітуацыю ў краіне»

На гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуў 22 жніўня ўвагу ў час сустрэчы ў Гродне з дэпутатамі абласнога Савета.

«Гродна і Мінск – гэта дзве кропкі, дзе больш за ўсё спрабуюць расхістаць абстаноўку. Наконт Гродна – я не бачу тут абсалютна ніякай катастрофы, за паўдня ўсіх гэтых вывучэнняў я яшчэ больш у гэтым пераканаўся. Але вы павінны разумець, што Гродзеншчына – заходні фарпост, заходняя жамчужына нашай Беларусі. Калі б мы, не дай бог, не выстаялі тут – гэта першы крок да страты суверэнітэту і незалежнасці Беларусі», – звярнуў увагу Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, гэта вельмі доб­ра разумеюць і праціўнікі Беларусі, таму націскаюць на краіну па ўсіх напрамках – як унутры, так і звонку. «Знутры спрабуюць зламаць, запалохаць. З таго боку граніцы ўжо адкрыта пагражаюць. Вы, напэўна, вельмі добра чуеце гэтыя пагрозы з вуснаў заходніх палітыкаў. Калі ўсе пачынаюць дзьмуць у адну дуду і адкрыта заяўляць аб выдзяленні фінансавых сродкаў – гэта не прос­та так, у дыпламатыі не бывае такога», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы заявіў, што да беларускай граніцы падцягваюцца натаўскія войскі, а за 15-20 мінут падлёту ўжо знаходзяцца самалёты F-16. «Мы гэта разумелі ў мінулым годзе, калі яны аб’явілі вучэнні, але каранавірус іх крыху прытармазіў. А цяпер, калі сітуа­цыя ў нас, з іх пункту гледжання, неспакойная ўнутры, яны перайшлі да актыўных дзеянняў. Усе войскі разгорнуты – мы гэта бачым і разумеем. Таму я быў вымушаны аддаць загад аб прывядзенні арміі ў поўную баявую гатоўнасць», – сказаў Прэзідэнт.
Ён нагадаў, што ў Гродзенскую вобласць былі перакінуты віцеб­скія дэсантнікі, на баявое ­дзя­жур­ст­­­­ва заступілі тактычныя ракеты «Кропка-У», РСЗА «Паланэз» і ЗРК «С-300». «Гэта значыць, мы цалкам «закрылі» Гродна, каб нічога не здарылася, і ўвесь гэты выступ на літоўскім і польскім напрамках», – дадаў ­беларускі лідар.
З пастаўленымі задачамі ваенныя справяцца, упэўнены Аляк­сандр Лукашэнка. Задача ж мясцовай улады – стабілізаваць сітуацыю ўнутры краіны. «Ні ў якім выпадку не паддавайцеся на правакацыі. Усё, што яны (праціўнікі дзеючай улады. – Заўвага БелТА) кажуць, – гэта фэйкі. Сітуацыя супакоіцца – і я ўсё раскажу ў дэталях», – паабяцаў ­кіраўнік дзяржавы.

Добавить комментарий