«Мы абсалютна не адны»

Прэзідэнт Беларусі падкрэслівае, што дзеючай уладзе ў Беларусі ёсць на каго абаперціся.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўлада не знаходзіцца ў адзіноцтве. «Мы абсалютна не адны», – сказаў ён. – Так, напярэдадні па краіне прайшлі мітынгі ў падтрымку дзеючай улады, у якіх прынялі ўдзел каля 100 тыс. беларускіх грамадзян. «Я вельмі добра інфармаваны аб гэтых акцыях. Людзі заяўлялі сваю пазіцыю. Хачу яшчэ раз падкрэс­ліць: калі нехта думае, што тут улада нахілілася і захісталася, памыляецеся. І хачу сказаць, што ўладзе ёсць на каго абаперціся. Таму мы вытрымаем. Мы свой шлях пройдзем так, як гэта трэба», – падкрэсліў беларускі лідар.
«Тыя, хто сёння, асабліва за мяжой (гэта ўжо выразна відаць), шашкі точыць, атрымае сур’ёзны адпор. Гэта не галаслоўна. Ужо ў Гродне вывешваюць польскія сцягі. Гэта недапушчальна. І такія рэчы будуць спынены кардынальна», – дадаў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле БелТА.

Добавить комментарий