Ход выканання

Ход выкананняраённай комплекснай праграмы «Кадры на 2011-2015 гг.”, 

 

Ход выканання раённай комплекснай праграмы «Кадры на 2011-2015 гг.”, зацверджанай рашэннем раённага Савета дэпутатаў ад 26 снежня 2010 года (№ 6-10), разгледжаны на чарговай сесіі райсавета, якую правяла старшыня райсавета Таццяна Марачкава. У рабоце сесіі бралі ўдзел старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў і дэпутат Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў па Крычаўскай выбарчай акрузе, галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Аляксандр Плятнёў.
У дакладзе па гэтым пытанні падрабязна прааналізаваны асноўныя напрамкі кадравай работы ў раёне – з рэзервам кадраў, маладымі спецыялістамі і г.д.
Сітуацыя на рынку працы, сапраўды, даволі сур’ёзная. І, як падкрэсліў старшыня райвыканкама Васіль Сысоеў, 2016 год стане для тых, хто заняты ў эканоміцы, своеасаблівым экзаменам на прафесійную годнасць. У цяперашніх умовах любая работа патрабуе высокай адказнасці і прафесійнага майстэрства.
На сесіі таксама было разгледжана пытанне «Аб устанаўленні межаў сельскіх населеных пунктаў Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці”.

Добавить комментарий