Большасць жыхароў Беларусі прагаласавала за мір і стабільнасць

Такое меркаванне выказаў журналістам старшыня Выканаўчага камітэта – выканаўчы сакратар Садружнасці Незалежных Дзяржаў кіраўнік місіі наглядальнікаў ад СНД на прэзідэнцкіх выбарах Сяргей Лебедзеў.
«І місія пацвердзіла, і статыстыка пацвярджае, што большасць насельніцтва ўсё ж такі прагаласавала за мір і стабільнасць», – сказаў Сяргей Лебедзеў.
Ён адзначыў, што частка галасоў была аддадзена за апанентаў дзеючай улады. «Я падзяляю надзею Прэзідэн­та, што пасля выбараў гэта меншасць згодзіцца з мер­каваннем большасці народа Беларусі і будзе рабіць усё, каб краіна і далей развівалася ў спакойнай і мірнай абстаноўцы», – дадаў выканаўчы сакратар СНД.
БелТА.

Добавить комментарий