Прэзідэнтам Беларусі выбраны Аляксандр Лукашэнка

ЦВК абвясціла папярэднія вынікі
выбараў Прэзідэнта Беларусі.

У дзеючага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі – 80,08 працэнта галасоў (яго падтрымалі 4659561 выбаршчык). За Святлану Ціханоўскую прагаласавалі 10,09 працэнта (587411), Ганну Канапацкую – 1,68 працэнта (97552), Андрэя Дзмітрыева – 1,21 працэнта (70613), Сяргея Чэрачня – 1,15 працэнта (66695), ­суп­раць усіх – 4,6 працэнта (267628).

Колькасць выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні, – 5 818 965. Яўка ў цэлым па краіне складае 84,27 працэнта. У Брэсцкай вобласці прагаласавалі 92,14 працэнта выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы па рэгіёне, у Віцебскай – 82,69 працэнта, Гомельскай – 89,7 працэнта, Гродзенскай – 88,62 працэнта, Мінскай – 84,79 працэн­та. У Магілёўскай вобласці прагаласавалі 90,79 працэнта выбаршчыкаў, у Мінску – 67,26 працэнта.
Як паведамляла на брыфінгу старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, па меры падрыхтоўкі пасяджэння Цэнтрвыбаркама па выніках выбараў даныя галасавання будуць ­удакладняцца.
БелТА.

Добавить комментарий