Завяршэнне работ

па ачыстцы вуліц горада, аддаленых сельскіх населеных пунктаў ад снегу. Такая задача пастаўлена на чарговай штотыднёвай апаратнай радзе, якую правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў

 

па ачыстцы вуліц горада, аддаленых сельскіх населеных пунктаў ад снегу. Такая задача пастаўлена на чарговай штотыднёвай апаратнай радзе, якую правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў
 
Асаблівая ўвага звернута на забеспячэнне жыццядзейнасці раёна, у тым ліку на кантроль за работай аўталавак, якія забяспечваюць вяскоўцаў таварамі першай неабходнасці.
Трэба адзначыць, што раённыя службы паспяхова справіліся з наступствамі цыклону, работы вяліся ў штатным рэжыме, скаргаў па нейкіх складаных сітуацыях у раённы выканаўчы камітэт не паступала. Праўда, асобныя сельскія жыхары патрабавалі ледзь не да каліткі прачысціць сцежку ад снегу (не нямоглыя састарэлыя — заўвага аўт.). Што ж, як кажуць, зварот да ўлады ёсць зварот…
Задача камунальнікаў на дадзены момант — вываз снегу з тэрыторыі горада. Месца вывазу вызначана. Дарэчы, да гэтай справы камунальная служба прыступіла ўжо на мінулым тыдні.
Распараджэннем старшыні раённага выканаўчага камітэта прадпрыемствы і арганізацыі горада замацаваны за сельскімі населенымі пунктамі для аказання, пры неабходнасці, дапамогі па ачыстцы тэрыторыі сесльсаветаў ад снегу. Як гаворыцца, зіма яшчэ дасць аб сабе ведаць…
На апаратнай нарадзе кіраўніку раёна даложана аб стане крымінагеннай і пажарнай абстаноўкі за мінулы тыдзень. Дадзена даручэнне адпаведным службам правесці 100-працэнтнае абследаванне ўмоў пражывання адзінока пражываючых састарэлых грамадзян, іншых сацыяльна неабароненых катэгорый насельніцтва. Акрамя таго, з боку раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях павінны быць узмоцнены прафілактычныя меры  па папярэджанні пажараў і гібелі на іх людзей.
Разгледжаны былі на апаратнай нарадзе пытанні прыватызацыі і будаўніцтва жылля, уцягнення ў гаспадарчы абарот невыкарыстуемай маёмасці, работы індывідуальных прадпрымальнікаў і іншыя.

Добавить комментарий