Кантроль за прынятымі рашэннямі

Першы намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Мікалай Сцяпанаў правёў чарговую штотыднёвую апаратную нараду, на якой быў разгледжаны шэраг пытанняў.

 

Першы намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Мікалай Сцяпанаў правёў чарговую штотыднёвую апаратную нараду, на якой быў разгледжаны шэраг пытанняў.
У прыватнасці, стан крымінагеннай і пажарнай абстаноўкі ў раёне за мінулы тыдзень. Так, 7 студзеня зарэгістраваны пажар у нежылым доме па вуліцы Лермантава, на пажары загінуў пенсіянер (папярэдняя прычына пажару — развядзенне вогнішча для абагрэву).
Раённымі аглядавымі камісіямі працягваецца абследаванне ўмоў пражывання сямей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і дзе пражываюць дзеці, адзінокіх састарэлых грамадзян і іншых катэгорый насельніцтва.
На апаратнай нарадзе разгледжаны пытанні стану спраў на спажывецкім рынку, работы са зваротамі грамадзян, зроблены папярэдні аналіз дзейнасці індывідуальных прадпрымальнікаў.
На кантролі раённай выканаўчай улады знаходзіцца раней прынятае рашэнне аб замацаванні вуліц горада за прадпрыемствамі і арганізацыямі, якія павінны здзяйсняць іх ачыстку ад снегу. Аналіз стану спраў праводзіць аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама.

Добавить комментарий