Парадак галасавання грамадзян з COVID-19

Цэнтрвыбаркам Беларусі вызначыў парадак галасавання грамадзян з COVID-19 на прэзідэнцкіх выбарах. Адпаведную пастанову ЦВК прыняла 31 ліпеня, паведамляе БелТА.

У адпаведнасці з дакументам, пры амбулаторным лячэнні выбаршчыкі не будуць галасаваць на ўчастках па месцы знаходжання або рэгістрацыі. «Тэрытарыяльныя амбулаторна-паліклінічныя арганізацыі аховы здароўя па месцы жыхарства або месцы знаходжання выбаршчыкаў з COVID-19 павінны праінфармаваць іх аб магчымасці прагаласаваць на ўчастках для галасавання, створаных у бальнічных арганізацыях аховы здароўя, і спосабе арганізацыі галасавання на канкрэтным участку: шляхам дастаўкі выбаршчыка з COVID-19 на адпаведны ўчастак або выезду членаў участковай камісіі да месца пражывання выбаршчыка», — гаворыцца ў пастанове. Акрамя таго, названыя арганізацыі аховы здароўя павінны будуць перадаць звесткі аб выбаршчыках з COVID-19, якія выказалі жаданне прагаласаваць на ўчастках для галасавання, створаных у бальніцах, ва ўчастковыя камісіі.

Дастаўляць выбаршчыкаў з каранавірусам на ўчасткі ў бальніцах або арганізоўваць выезд членаў камісій для галасавання дома павінны будуць арганізацыі аховы здароўя.

Добавить комментарий